На прайшоўшым тыдні галоўная Оршы, нарэшце, прыйшла ў нармальны зімовы стан. Рэдкія ільдзіны спынілі свой ход па Дняпру, збіліся ў адно вялікае агульнае покрыва, якім і пакрылася рака. Цяпер на Дняпры сфармаваўся паўнавартасны лёд. Праўда выходзіць на гэты лёд пакуль нельга - слой яго вельмі тонкі. Нармалізавалася сітуацыя і з узроўнем вады - ён пачаў падаць. 24-га студзеня вада ўпала адразу на 31 сантыметар, на наступны дзень на 28 сантыметраў. Толькі 26 студзеня рака крышачку паднялася, усяго на 5 сантыметраў, а на наступны дзень падзенне працягнулася - яшчэ мінус 4 сантыметры.

