Раніцай 18-га чысла на трасе М1 на тэрыторыі Талачынскага раёна адбылася аварыя з удзелам мікрааўтобуса і грузавіка. Абласное ДАІ праз сваю суполку ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" распавяло пра прычыны і наступствы здарэння. Мужчына ехаў на фуры "Мэрсэдэс" у бок Мінска, калі ў яго раптоўна лопнула адно з колаў. Кіроўца рэзка спыніўся на збочыне дарогі. Але так хутка не паспеў зрэагаваць кіроўца мікрааўтобуса "Мэрсэдэс", які ехаў за фураў і ў момант здарэння размаўляў па мабільным тэлефоне. У выніку аварыі пацярпелі трое пасажыраў мікрааўтобуса, усе яны дастаўлены ў Талачынскую бальніцу. Адна з іх - дзяўчына 1992 года - патрапіла ў рэанімацыю.


