Аварыя здарылася ў Талачынскім раёне на трасе М1 17 студзеня, прыблізна а 12-00. Па інфармацыі ДАІ, жыхар Брэста на грузавым аўтамабіле Рэно не справіўся з кіраваннем (гэтаму паспрыяла і надвор'е) і яго машыну выкінула на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з Фольксвагенам Пасат. У выніку пацярпеў кіроўца Фольксвагена, ён быў шпіталізаваны.


