Не зважаючы на вялікі скепсіс, які маецца сярод жыхароў горада, работы на будаўніцтве новага корпусу гарадской бальніцы ўсё ж такі ідуць вялікімі тэмпамі. Настолькі вялікімі, што дзе-нідзе ўжо гучала інфармацыя, што бальніцу змогуць часткова (правесці адкрыццё, а потым дарабляць унутраныя работы) адкрыць ужо да Новага году. Некаторыя казалі нават пра дакладную дату — 21 снежня. І хаця работы вяліся, нават, ноччу. Да будаўніцтва былі прыцягнуты работнікі з іншых гарадоў, але ў самым пачатку 2018 года бальніцу так і не атрымалася адкрыць, і будаўніцтва ўсё яшчэ працягваецца.








