Амаль месяц таму частка прапынкаў (маршруты №14, 11, 5 і 13 у бок Сельгастэхнікі ды інш.) на прывакзальнай плошчы быў перанесены ад крымы "Чыгуначнік" у цэнтар плошчы. Гэта больш зручна для транспарту - няма такой чаргі з аўтобусаў і маршрутак. Але стала не надта зручна для пасажыраў. Першы час пасажыры не маглі разабрацца дзе спыняецца які маршрут, потым выявіліся і іншыя праблемы: па-першае, прыпынак быў даволі не вялікі і пасажыры не ўсе на ім змяшчаліся так як хацелі. Па-другое, стоячы пасярод плошчы не было дзе схавацца ад снегу. Нарэшце, на мінулым тыдні сітуацыю выправілі: прыпынак стаў больш шырокім, а на частцы прыпынку ўстаноўлены навес.

