Адкрыццё класа аўташколы ў Барані даволі лагічнае. Калі ў Оршы паміж аўташколамі існуе канкурэнцыя, то ў не малой Барані да гэтае пары не было магчымасці адвучыцца на правы - даводзілася ездзіць у Оршу. Клас аўташколы ДОСААФ адкрыўся ў памяшканні мясцовага Дома культуры і ўжо адкрыў першы набор. Для тых хто паспее патрапіць у першы набор адміністрацыя школы абяццае зніжку ад 50 да 100 рублёў.

