З надыходам зімы юнацкая каманда футбольнага клуба "Орша" не спыніла трэніровак. У спартовым комплексе "Алімпіец" адбыўся таварыскі міні-футбольны турнір, у якім сіня-белыя 2004-2005 гадоў нараджэння перамаглі ўсіх сваіх супернікаў. Спачатку аршанцы выйгралі ў магілёўскага "Тарпеда" 5:2, затым у "Крупак" 2:0 і выйшлі ў фінал. А ў фінале сустрэча з магілёўскім "Дняпром", які славіцца сваёй школай, прынесла перамогу аршанцам з лікам 6:2, піша суполка каманды Ўкантакце.
