У Оршы на чыгуначным вакзале з'явіўся новы стэнд з інфармацыяй. Ён знаходзіцца каля фантану перад галоўным уваходам. На стэндзе, аформленым на беларускай і расейскай мовах, можна азнаёміцца са схемай чыгуначнага вакзала Оршы, убачыць пару старых фотаздымкаў, як выглядаў вакзал на пачатку ХХ стагоддзя. На іншым баку знаходзяцца мапа Віцебскай вобласці і мапа ўсёй Беларусі. Таксама на стэндзе герб Віцебскай вобласці і герб Оршы.

