Што канкрэтна будзе рабіцца на гэтай тэрыторыі пакуль незразумела. Высветліць дадзеную інфармацыю пакуль не ўдалося. Пляцоўка ад аўтобуснага прыпынку да сэрвіснага пункту "Хвілінка" агароджана металапрофілем, прычым тэрыторыя захаплівае як звычайныя сцяжынкі з пліткай, так і прыступкі, што вядуць у сквер бальніцы ім.Сямашкі. На дадзены момант на зялёным металапрофілі, якім агароджана тэрыторыя, адсутнічае хоць якая інфармацыя аб тым, што рыхтуецца на гэтым месцы. Але металапрофіль намякае на тое, што работы няпростыя. Некалькі фотаздымкаў з месца.




