Прынамсі, гады два, каля інтэрнату медычнага каледжу па вуліцы Леніна стаіць плот, які абгароджвае тэрыторыю будаўніцтва. Тут планавалася пабудаваць гандлёва-забаўляльны цэнтар. Але да гэтае пары будаўнічыя работы не распачаліся. На плоце ёсць і пашпарт аб'екту, які таксама выклікае пытанні. Паводле пашпарту, падрыхтоўчы перыяд будаўніцтва павінен быў пачацца 3 красавіка гэтага году, а скончыцца на месяц раней - 5 сакавіка. Калі, канешне, даты прастаўлены ў звыклай для Беларусі манеры - спачатку чысло, а потым месяц (у некаторых краінах ставяць спачатку месяц, а потым чысло).



