У аварыю патрапіў грузавік МАЗ, які спускаўся з вуліцы Шклоўскай і выязжаў на прашпект Тэкстыльшчыкаў. Чаму кіроўца не справіўся з кіраваннем нам не вядома, але ў выніку грузавік урэзаўся ў слуп са светлафорам. Светлафор мала пацярпеў, але з верху слупа зваліліся ліхтары. Грузавік таксама атрымаў значныя пашкоджанні.

