Следам за пажарнымі, якія падарылі гораду першы мурал, сучаснае мастацтва ў раён пачала несці і чыгунка. Нядаўна быў абноўлены чыгуначны прыпынак Хорабрава. На задняй сцяне прыпынку з'явілася тэматычная карціна-мурал, якая, да таго ж, начамі яшчэ і падсвечваецца.


