Відавочцы паведамляюць, што аварыя адбылася 13 кастрычніка каля 16 гадзін. Тут сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль. Прычым, у выніку аварыі мікрааўтобус перакуліўся на бок. На месца здарэння была выклікана брыгада хуткай дапамогі, відавочна, ёсць пацярпелыя. Падрабязнасці здарэння нам пакуль не вядомыя.


