Канстытуцыя гарантуе грамадзянам права на масавыя акцыі, але, нават, на Дзень Канстытуцыі скарыстацца гэтым правам не атрымалася. Чарговую адмову ў правядзенні пікету атрымалі аршанскія праваабаронцы. Праваабаронцы спрабавалі атрымаць дазвол не ў выканкаме, а праз службы з якімі патрэбна заключаць дамову на абслугоўванне пікета. Прадказальна, ўсе службы адмовіліся заключаць такія дамовы. Прычыны таксама вельмі прадказальныя: у камунальшчыкаў вялікая занятасць пасля сыходу снега, у паліклініцы такой паслугі няма ў прэйскуранце, а міліцыя загадзя ведае, што пікета не будзе.


