Паводле пашпарту аб'екта гандлёвы цэнтар на Паркавай будзе пабудаваны меньш чым за год. Так званы падрыхтоўчы перыяд будаўніцтва ўжо скончаны і зараз надыйшла актыўная фаза будоўлі, хаця на самой пляцоўцы каля ААТ "Орша" актыўнасці не бачна. Паводле плану скончыцца будаўніцтва павінна літаральна за 8 з невялікім месяцаў і перад каталіцкім Раством 24 снежня новы гандлёвы аб'ект ужо павінен быць гатовы.


