Некалькі гандлёвых аб'ектаў на аршанскім рынку праверылі супрацоўнікі Віцебскай мытні. У двух з іх быў знойдзены незарэгістраваны тавар, а менавіта мужчынскае і дзіцячае адзенне без належных дакументаў. У прадаўцоў адсутнічалі дакументы пра бяспеку тавару і яго якасць, а таксама чэкі на іх набыццё і дазвол на рэалізацыю. Гэта парушае існыя правілы аказання паслуг насельніцтву. Партыю кантрабанды канфіскавалі, а на гандляроў складзены адміністратыўныя пратаколы па частцы 4 артыкулу 12.17 Адміністратыўнага кодэксу. Як паведаміла прэс-служба Віцебскай мытні, гандлярам пагражае штраф 1150 рублёў. Суд таксама вырашыць, канфіскоўваць тавар ці не.
