Побач з чыгуначным мастом паміж раёнамі Усходняя і Чаромушкі сёння раніцай каля 7 гадзін здарылася аварыя. Падобна на тое, што менавіта гэта месца ва ўсім раёне можна назваць самым аварыйна небяспечным. Пад'езды да маста і праезд пад мастом тут размешчаны так, што на кавалку дарогі ў якіх 100-150 метраў па некалькі разоў на тыдзень сутыкаюцца аўтамабілі, а час ад часу і церпяць пешаходы. Чарговая аварыя тут здарылася ў час дажджу (кепскія ўмовы надвор'я, якія абмяжоўваюць бачнасць) у час пік, калі шмат аршанцаў едуць на працу. Сутыкнуліся два легкавых аўтамабілі. Сутыкненне было не моцнае - ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі лёгкія пашкоджанні. Затое здарэнне зрабіла праезд "горлышка" яшчэ больш складаным.

