1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

00:00

+3

5 м/с

989 гПа

Орша, Спорт

Каля выжывання

02.09.2017 14:46

1047 праглядаў, 5 каментароў

У суботу, 2-га верасня, "Орша" гуляе важны выязны матч у Стоўбцах.

Сустрэча з "Нёманам-Агра" ў Стоўбцах носіць крайне важны характар. "Орша" апынулася перад 20-м турам на 12-й пазіцыі і толькі 6 пунктаў адасабляюць аршанцаў ад зоны вылету з Першай лігі. Таму гульня ў Стоўбцах з яўным аўтсайдэрам чэмпіянату нясе вялікую цану. Складанасць у тым, што стаўбцоўскі клуб мае ўжо няшмат шанцаў уратавацца ад вылету і, безумоўна, адступаць яму ўжо няма куды, "Нёман-Агра" схільны рызыкаваць.

У складзе "Оршы" ў хатнім матчы са "Смаргонню" дэбютаваў нядаўні футбаліст клуба Вышэйшай лігі "Слуцк" Ілля Трачынскі. Імаверна, з'явіцца на полі ён і ў Стоўбцах.

Раней "Орша" сустракалася з "Нёманам-Агра" толькі аднойчы. Гэта было ў першай палове чэмпіянату-2017. Тады "Орша" ўпэўнена перамагла 3:0 на сваім полі, а галы забівалі Дзмітрый Жданок, Аляксандр Гаўрушка і Аляксей Хадневіч.

Матч "Нёман-Агра" — "Орша" адбудзецца 2-га верасня на стадыёне "Юнацтва" ў Стоўбцах. Пачатак а 16-й гадзіне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Каля выжывання

У суботу, 2-га верасня, "Орша" гуляе важны выязны матч у Стоўбцах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение