1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Рэгіён, Грамадства

Стары драчун

10.08.2017 07:57

1296 праглядаў, 1 каментар

Дубровенскі пенсіянер кулакамі паспрабаваў знайсці... рогі

Гісторыя пачалася з таго, што пажылая жанчына вырашыла здаць свой прыватны дом у арэнду для пражывання. Усё ішло добра, але ў нейкі момант арэндадаўца заўважыла, што з дому зніклі рогі аленя - насценнае ўпрыгожанне. 44-гадовага Мужчыну, які здымаў дом зяць гаспадыні (такчама пенсіянер) выселіў, падазраючы таго ў крадзяжы ўпрыгожання. У міліцыю была пададзена заява пра крадзёж.

Але рогі знайсці не атрымалася і зяць вырашыў самастойна знайсці сведчанні пра месцазнаходжанне артэфакту.

Для гэтага пенсіянер прымяніў стары метад - кулакі. Ён прыйшоў на новае месца жыхарства "падазраванага" і пачаў яго збіваць, патрабуючы распавесці куды падзеў рогі. Стаміўшыся, ён спыніў "допыт" і сыйшоў шукаць прапажу ў родзіча сваёй ахвяры, абяццаючы вярнуцца. У час перапынку збіты змог паўзком дабрацца да суседзяў. Пры гэтым, мужчына адмовіўся ад выкліку міліцыі і хуткай дапамогі. Толькі праз дзве гадзіны яго жонка ўсё ж такі выклікала медыкаў. У мужчыны дыягнаставалі акрамя ушыбаў і сінякоў, зламанае рэбра, якое пашкодзіла лёгкае - траўма не толькі адносіцца да цяжкіх, але і з'яўляецца небяспечнай для жыцця. Як паведамілі журналістам газеты "СБ. Беларусь Сегодня" ў мясцовай пракуратуры, раней гэты самы пенсіянер ужо быў заўважаны ў падобных метадах "разборак". Раней, патрапіўшы ў спрэчную сітуацыю пры ДТЗ ён гамнем па галаве паспрабаваў адпомсціць свайму крыўдзіцелю.

Цяпер на бойкага пенсіянера заведзена крымінальная справа, якая пагражае яму пакараннем да 8 год пазбаўлення волі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Стары драчун

Дубровенскі пенсіянер кулакамі паспрабаваў знайсці... рогі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение