Вечарам 6 жніўня пах дыма перапужаў жыхароў высоткі па вуліцы Пралетарскай. І хаця ні адкуль не было бачна адкрытага вагня, суседзі выклікалі пажарную службу. На месца выкліку прыехала 4 машыны МНС, а пазней і нарад міліцыі. Большасць жыхароў дома, праўда, так і не зразумелі што ж адбылося і чаму ў двары адбывался такая мітусня і знаходзіцца некаторая колькасць людзей у форме. Як распавялі нам некаторыя суседзі, паніку выклікаў з'віўшыся на 8-ым паверсе дома пах дыму. Пры гэтым, дзверы кватэры з якой меркавана ішоў гэты пах не адкрывалі. Некаторыя суседзі сцвярджаюць, што ў гэты час там "гуляла" моладзь.




