5 ліпеня а 4 гадзіне ночы ў інтэрнаце Дубровенскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці выбухнуў воданагравальны кацёл. Да месца выкліку прыбылі супрацоўнікі МНС, але нічога не знайшлі. Пазней высветлілася, што выбух адбыўся ў душавой, размешчанай на першым паверсе пяціпавярховага будынка. У момант выбуху ў інтэрнаце знаходзіліся 38 чалавек, будынак яны пакінулі самастойна. У выніку выбуху ў душавой пашкоджаныя аконныя праёмы на лесвічнай пляцоўцы другога паверха, а таксама разбурана цагляная перагародка. На шчасце, ніхто не пацярпеў.


