1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Орша, Грамадства

Праз Оршу праедзе бронепрабег

14.06.2017 14:43

1447 праглядаў, 7 каментароў

Ён будзе называцца "патрыятычным" і праследуе з Паклоннай гары да Берасця.

17-га чэрвеня на Паклоннай гары ў Маскве стартуе першы бронепрабег Расеі і Беларусі. У ім возьмуць удзел болей за 15 адзінак дэмілітарызаванай тэхнікі, якая праследуе па маршруце Масква — Адзінцова — Галіцына — Мажайск — Вязьма — Смаленск — Орша — Барысаў — Менск — Баранавічы — Кобрын — Берасце. Удзельнікі бронепрабегу ўсталююць рэкорд Расеі, гэта будзе самы доўгі кідок на бронетэхніцы, які калі-небудзь рабіўся. Сябры бронепрабегу 22-га чэрвеня даедуць да Берасця.

Арганізатар акцыі "Дарога мужнасці" — расейскае ваенна-тэхнічнае таварыства, акцыя заклікана ўшанаваць памяць палеглых на палях вайны людзей. Бронепрабег пакрые 2 300 кіламетраў, а ўдзельнікі возьмуць удзел у 20 памятных мерапрыемствах на тэрыторыях Расеі і Беларусі.

У апошнія гады на афіцыйным узроўні рэгулярна ладзяцца мота- велапрабегі ў памяць аб ІІ Сусветнай вайне на тэрыторыі СССР. Цяпер у спіс дадаўся яшчэ і бронепрабег. Часам падобныя акцыі выклікаюць скандалы, як, да прыкладу, "мотаадысея" скандальнай прапуцінскай арганізацыі "Начныя ваўкі", часам праходзяць без эксцэсаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праз Оршу праедзе бронепрабег

Ён будзе называцца "патрыятычным" і праследуе з Паклоннай гары да Берасця.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение