Пра аварыю паведамляе ранішняя зводка МНС, а ў сацыяльных сетках ратавальнікаў з'явіўся і фотаздымак з месца здарэння. У вёсцы Баброва Дубровенскага раёна аўтамабіль "Сузукі-Свіфт" урэзаўся ў ліхтарны слуп. Як адбылася сама аварыя не паведамляецца, але ратавальнікам давялося даставаць 33-гадовага кіроўцу з машыны з дапамогай гідраўлічнага абсталявання. Пазней ён быў дастаўлены ў бальніцу брыгадай хуткай дапамогі, з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
