У 8-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе "Орша" прымала на сваім полі "Слонім-2017". Перад сустрэчай аршанцы апярэджвалі "жоўта-сініх" на 3 пункты, адлегласць адной перамогі. І, на жаль, вікторыя ў матчы дасталася слонімцам. На 22-й хвіліне Анатоль Жукаў адкрыў лік у сустрэчы, на 36-й Дзмітрый Жданок зраўняў лічбы на табло. Гэта быў ужо чацверты гол Жданка ў чэмпіянаце, на дадзены момант апорны паўабаронца лепшы бамбардзір каманды ў чэмпіянаце. Затым аршанцы мелі яшчэ некалькі момантаў, каб вызначыцца голам, але не рэалізавалі магчымасці. не спаў у шапку і "Слонім", праводзіў свае атакі. У адным з эпізодаў мяч паляцеў "за каўнер" Харытонаву, але аршанскі брамнік здолеў дастаць мяч і перавёў яго ў папярэчыну. У канцы сустрэчы прастрэл злева выкарыстаў Павел Міхальцоў. Ішла ўжо 3-й кампенсаваная да матчу хвіліна, фактычна апошняя атака ў сустрэчы. "Слонім" перамог 2:1. Параза адкінула аршанцаў на 7-е месца ў турнірнай табліцы.
