Чарговая сустрэча эрудытаў у спорт-бары "Ліга" была як вулкан. Каманды бясконца мяняліся месцамі пасля тураў, таму выніковая табліца была велізарнай загадкай да самага абвяшчэння вынікаў. І ўсё ж не было роўных ужо вопытнаму калектыву "BY.Лён", які здабыў новую вікторыю, на 2 балы апярэдзіўшы "Куй железо". Замкнула тройку лепшым каманда "Паранорм", якая, у сваю чаргу, саступіла пераможцам 3 балы. Адзначым, што калектыў "Паранорм" праводзіў усяго 3-ю гульню, і ўжо трапіў у прызёры.
