Крама "Фабрака здароўя" - не зважаючы на тое, што ў Чаромушках шмат крамаў падобнага профілю - адразу пасля адкрыцця стала папулярнай. Тут пастаянна фармуюцца чэргі з пакупнікоў, якія, нават, выходзяць на вуліцу. Гэта фірмовая крама прадпрыемства, якое пачыналася як птушкафабрыка, а цяпер стала шматфункцыянальным: вырошчвае ялавічыну і рыбу, вырабляе з уласнай сыравіны каўбасы ды іншую прадукцыю. Крамы гандлёвай сеткі агракамбінату практыкуюць зніжкі на так званы "Тавар месяца". Прычым, "Таварам месяцу" прызначаюцца адразу некалькі тавараў, а не адзін, як у іншых крамах.


