1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Рэгіён, Палітыка

Падняць з руін

21.04.2017 13:52

2946 праглядаў, 11 каментароў

Лукашэнка даручыў падняць Воршу, Барань і Балбасава з руін і попелу.

Выступаючы са штогадовым пасланнем да парламента і беларускага народа 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыцягнуў асобную ўвагу да Аршанскага раёна, як да буйнога і складанага рэгіёну.

Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргею Гурулёву, дзяржсакратару Савета бяспекі Станіславу Засю і ўрадзе на чале з Андрэем Кабяковым населеныя пункты Ворша, Барань і Балбасава "падняць з руін і попелу ў самыя кароткія тэрміны", а ў якасці гарантыі выканання дадзенага даручэння паабяцаў асабіста прыязджаць у Аршанскі рэгіён раз у тры месяцы і кантраляваць сітуацыю.

"Гэта не таму, што я там нарадзіўся. А таму, што там размешчана буйная ўстанова, якая ў народзе называецца "турма". І палова людзей, вызваляючыся, застаецца там. Вы разумееце, нікога не хачу пакрыўдзіць, што гэта за людзі. І як там "проста" працаваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка прывёў у прыклад складаную сітуацыю на Аршанскім інструментальным заводзе. "Але прадукцыя гэтага прадпрыемства будзе патрэбна заўсёды ў Беларусі. Чаму працуе дрэнна прадпрыемства? Мы проста ім ніколі не займаліся, яно ж не ў Менску знаходзіцца. Яно там далёка, на ўскраіне, там, можна падумаць, не нашы людзі жывуць. Некаторыя прапануюць аб'явіць яго банкрутам і заўтра закрыць. Рэфарматары раяць перавучыць людзей. Гэта высакакласныя спецыялісты, якія робяць той тавар, які патрэбны нашаму народу. Мы іх хочам перавучыць шыць анучы. Які выхад? Трэба мадэрнізаваць прадпрыемства. Там ёсць людзі і ёсць памяшканні. Трэба купіць новае абсталяванне, новыя станкі, і выйдзе нядорага, калі не будуць браць адкаты і хабары. І людзі тавар вырабяць. А то атрымаецца, мы людзей перавучым шыць анучы, а тое, што трэба нашаму машынабудаванню, будзем завозіць з-за мяжы", - сказаў Прэзідэнт.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падняць з руін

Лукашэнка даручыў падняць Воршу, Барань і Балбасава з руін і попелу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение