У Дубровенскім раёне супрацоўнікі аператыўна-пашуковага аддзелу Віцебскай мытні спынілі груз з бытавой электронікай і жаночым адзеннем. На тавар адсутнічалі дакументы. Кіроўца аўтамабіля МАН, які ехаў у Расею, меў пры сабе суправаджальныя дакументы на зусім іншы тавар - на дэкаратыўныя драўляныя панэлі і паркетную дошку. Але ў грузавым адсеку былі знойдзеныя фотаздымачы, гульнявыя прыстаўкі, монаблокі, планшэты, ноўтбукі, мабільныя тэлефоны. Акрамя таго, у машыне знойдзены 13,4 тысячы жаночых блузаў. Кошт тавараў складае звыш 80 тысяч беларускіх рублёў. Заведзена адміністратыўная справа па ч. 4 арт. 12.17 "Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву". Фота прэсавай службы Віцебскай мытні.
