1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+1

6 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Зноў "Начныя" паўз Оршу

10.04.2017 21:00

2258 праглядаў, 24 каментара

Прапуцінскі шавіністычны мотаклуб праедзе паўз наш горад на Берлін.

Скандальная байкерская арганізацыя "Начныя ваўкі", якіх узначальвае адыёзны Аляксандр Залдастанаў, запланавала ўжо трэці ў сваёй гісторыі мотапрабег ад Масквы да Берліна. Як паведамляюць на сваіх рэсурсах байкеры, мотапрабег ладзіцца ў памяць савецкіх воінаў ІІ Сусветнай вайны, якія загінулі. Маршрут сёлета пачнецца 27-га красавіка. Ніжнія Мнеўнікі, Масква, Смаленск, Менск, Берасьце, Варшава, Уроцлаў, Будапешт, Браціслава, Прага, Дрэздэн, Бэрлін - гарады, у якія "Начныя ваўкі" плануюць заязджаць. У Оршу іх мэтанакіраванага візіту не плануецца, але яны будуць праязджаць паўз наш горад.

Але шмат хто з людзей лічаць прабегі "Начных ваўкоў" піяр-акцыямі. Матацыклісты на чале з нараджэнцам украінскага Крапіўніцкага (раней - Кіраваграда) Залдастанавым нават не хаваюць шчыльных сувязяў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Яны з самага пачатку актыўна падтрымалі акупацыю Крыма "зялёнымі чалавечкамі", вайну з Украінай ў Данецкай і Луганскай абласцях. Разагналі некалькі мірных мітынгаў у самой Расеі, пры гэтым, як кажуць сведкі, збівалі ўдзельнікаў, у тым ліку і жанчын. Пры гэтым, многія іншыя клубы байкераў па ўсёй Расеі і за мяжой не лічаць Залдастанава і кампанію сапраўднымі байкерамі, бо сапраўдныя не павінны фінансавацца з дзяржаўных крыніц, звычайна гэта садружнасць вольных людзей, якія купляюць і рамантуюць байкі выключна за свой кошт.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зноў "Начныя" паўз Оршу

Прапуцінскі шавіністычны мотаклуб праедзе паўз наш горад на Берлін.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение