Новая сустрэча інтэлектуалаў адбылася ў сераду, 22-га студзеня. Наймацнейшым калектывам на гэты раз стаў "Здесь тесно!", які на два пункты апярэдзіў "Звяз". Бліц на гэты раз не паставіў вялікіх задачаў перад камандамі, адразу 7 дружынаў з 13 узялі ў ім максімум пунктаў. Замкнула тройку лепшых каманда "План Б". Наступная сустрэча інтэлектуалаў на "Бітве розумаў" запланавана на 9-га сакавіка.

