Аршанскія валейбалісты пасля перамогі 3:0 у паўторным матчы з пастаўскім "Атлантам" вярнулі сабе 2-гі радок турнірнай табліцы. Цяпер каманда Наталлі Лобчанка на хатняй пляцоўцы пазмагаецца з менскім РДУАРам-2. Першы матч у спартовым комплексе на вуліцы Якубоўскага адбудзецца ў суботу, 18-га лютага і пачнецца а 18:00. На наступны дзень а 12:00 пройдзе паўторная сустрэча. Пасля 14 згуляных паядынкаў "Узлёт" апярэджвае РДУАР-2 на 4 пункты. Перавага невялікая, але яна можа ўзрасці ў выпадку ўдалага выступлення.
