Доўгія месяцы беларускі інтэрнэт стракаціць навінамі пра падатак на "дармаедаў". Многія ў Беларусі асуджаюць гэты Дэкрэт № 3, недзяржаўныя юрысты называюць яго антыканстытуцыйным. Людзі незадаволеныя, а ў Гомелі ўжо адбылося першае пасяджэнне суда па справе дармаедства. Тым не менш, ёсць і людзі, якія па-іншаму ўспрымаюць сітуацыю. Кіраўніцтва некаторых аўташколаў прапануе навучанне са зніжкай для "дармаедаў", разумеючы, што ў тых няма вялікіх грошай, каб заплаціць за стандартны курс і стаць кіроўцам. Зніжкі да 20 рублёў, падобныя абвесткі ўжо ёсць у інтэрнэце. Той самы рэдкі выпадак, калі запісаны ў "дармаеды" чалавек можа скарыстацца са свайго становішча ў выгадным для сябе святле. Зрэшты, многіх абражае само слова "дармаед".

