Віцебскі "Фонд" і аршанскі "Сяргееў В" сутыкнуцца ў прынцыповым матчы 22-га студзеня. Сустрэча пройдзе ў віцебскім Цэнтральным спартовым комплексе. Пачатак гульні а 13:45. На дадзены момант "Сяргееў В" мае 8 пунктаў, а "Фонд" узначальвае табліцу з 9-ццю баламі. Вострая турнірная сітуацыя спрыяе сур'ёзнай барацьбе ў матчы, таму гульня яўна не будзе сумнай. Яшчэ адзін аршанскі клуб O.R.C. займае 7-е месца сярод 10 камандаў.
