Аршанец Міхей Навуменка выступае на шахматным турніры "Орша-2017", які 19-га студзеня стартаваў у Лядовай арэне. Днямі ён атрымаў званне кандыдата ў майстры Міжнароднай федэрацыі шахмат. Яшчэ ў 4 гады Міхей навучыўся гуляць, проста ўявіўшы, што шахматы - гэта войска, а праз 5 гадоў ён ужо кандыдат у майстры, пра якога гавораць не толькі ў роднай Беларусі, але і за мяжой. Тэлеканал СТВ зрабіў рэпартаж пра Міхея Навуменку, які ў 7 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы. Нават тата Міхея - Андрэй Навуменка - прызнаецца, што гуляў з сынам, калі таму было 5-6 гадоў, цяпер жа ўзровень Міхея вырас настолькі, што інтрыга ёсць толькі ў партыях з майстрамі і гросмайстрамі.
