Аварыя здарылася 15-га студзеня на дарозе Берасце-Менск-мяжа РФ. Аўтамабіль "Хундай Н1" рухаўся на 542 кіламетры трасы ў кірунку Менска. Каля вёскі Малое Высокае Талачынскага раёна ў светлы час сутак аўтамабіль пайшоў на абгон на асфальтавым пакрыцці. Падчас абгону "Хундай" заехаў на раздзяляльную паласу, а затым кіроўца не справіўся з кіраваннем, і машыну занесла. Машыну аднесла ў правы кювет, яна ўрэзалася ў дрэва. У выніку ДТЗ пасажыр 1985 года нараджэння атрымаў траўму. На шчасце, не такую сур'ёзную, якая магла б здарыцца ў такой аварыі. У яго закрыты пералом промневай косткі.

