Раней Ільнокамбінат ставіў ялінку ў цэнтры плошчы па прашпекце Тэкстыльшчыкаў, каля сёняшняга Дома культуры "Орша". Гэта была адна з самых яскравых ялінак горада - яна адзіная якая не толькі ззяла гірляндамі, але круцілася вакол сваёй восі. Цяпер плошча выглядае сціплей - на ёй упрыгожваюць жывыя ялінкі, каля самога ДК. У гэтым годзе адна з ялінак на плошчы ўпрыгожана папяровымі цацкамі, матор для ялінкі выкарыстоўваецца каля Дома культуры чыгуначнікаў, а тэкстыльшчыкі патавілі сабе ялінку каля прахадной камбінату.
