1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
09:00

+0

7 м/с

992 гПа

12:00

+1

6 м/с

993 гПа

15:00

+1

6 м/с

993 гПа

18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

990 гПа

Орша, Спорт

Матч "Оршы" трапіў у падазроныя

16.12.2016 15:48

1444 прагляду, 0 каментароў

Маніторынгавая кампанія Federbet западозрыла пяць беларускіх матчаў у падтасоўцы.

Кампанія Federbet займаецца маніторынгам спартовых падзей і, у прыватнасці, дагаварнымі матчамі. Пад падазрэнне трапляюць звычайна гульні, у якіх па ходу матча назіраліся яўныя "паддаўкі" адной з каманд, альбо, напрыклад, іншая схема: на які-небудзь невідавочны, нават нечаканы альбо сенсацыйны вынік гульні за кароткі час паступае шмат ставак, а потым і гульня завяршаецца з "патрэбным" лікам. Здараецца і такое, што букмекерскія канторы спыняюць прыём ставак на нейкі матч ці нават здымаюць яго з лініі.

У справаздачу падазроных матчаў за 2015 год, гульняў, якія маглі быць дагаварнымі, трапілі 5 сустрэч першай лігі чэмпіянату Беларусі. Сярод іх і матч ФК "Орша", згуляны 12 ліпеня 2015 года ў гасцях супраць "Слоніма". Тая гульня скончылася буйной вікторыяй слонімцаў 3:0. Што менавіта выклікала падазрэнні ў спецыялістаў Federbet, не гаворыцца. Магчыма, розніца ў тры мячы, пры тым, што каманды на той момант знаходзіліся блізка ў турнірнай табліцы.

Акрамя таго, у спіс падазрэнняў трапілі яшчэ чатыры гульні:

"Зорка-БДУ" - "Крумкачы" (0:2, стаўка тотал больш 1,5), "Ліда" - "Кобрын" (7:2, тотал больш 2,5 і перамога "Ліды" з форай -1,5), "Іслач" - ГЧТ (2:1, перамога "Іслачы"), "Кобрын" - "Баранавічы" (2:2, перамога "Баранавічаў"). Неабходна адзначыць, што ў апошнім выпадку выніковы вынік матчу не супаў з прагназуемым.

Так ці іначай, двойчы ў справаздачы "засвяціўся" "Кобрын", а таксама трапіла на вока "Іслач", якая была задзейнічана ў дагаварняках у 2016, гэта было даказана, скончылася вялікім скандалам, і наступны сезон "Іслач" пачне з "мінусам" у графе "пункты".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Матч "Оршы" трапіў у падазроныя

Маніторынгавая кампанія Federbet западозрыла пяць беларускіх матчаў у падтасоўцы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение