Каля 14 гадзін 8 снежня на ўездзе ў Оршу разбілася маршрутнае таксі Горкі-Орша. У мікрааўтобусе "Форд" ехалі пераважна студэнты, аўтобус быў поўны пасажыраў. На пад'ездзе да Оршы на збочыне стаяў грузавік МАЗ. Пад'язжаючы да грузавіка, маршрутку занесла на слізкай дарозе, кіроўца не справіўся з кіраваннем і на поўнай хадзе ўрэзаўся ў грузавік. Сярод пасажыраў медычная дапамога спатрэбілася толькі дзяўчыне якая сядзела на пярэднім сядзенні - у яе сатрасенне мозга і моцна разбіты твар. Астатнія пасажыры і кіроўца, на дзіва, не пацярпелі. Але дабірацца да дому ім давялося на папутках.
