У кавярні "Мільфей" можна замовіць "Булён з языком". Ва ўстанове ў меню адсутнічае беларуская мова, аднак тут паклапаціліся пра замежных турыстаў, якія могуць прыбыць у Оршу, таму ў меню ёсць пераклад на англійскую мову. Аднак пераклад не ўсюды якасны. Напрыклад, вышэйзгаданы "Булён з языком" перакладзены як "Broth with language", пры гэтым "language" мае значэнне менавіта мовы, а язык у плане ежы ці часткі цела - "tongue". Цікава, што пры гэтым унізе, дзе падпісаны інгрыдыенты стравы, ужываецца ўжо слушнае англійскае слова "tongue".
