За кароткі тэрмін - з 17-га па 25-е лістапада - дарожнікі паспелі адрамантаваць вялікі кавалак вуліцы Міра. Рамонт ішоў ад маста праз Аршыцу да скрыжавання з вуліцай Пагранічнай. Каб паспець адкрыць дарогу своечасова, рабочым давялося працаваць, нават, поздна вечарам. Так, разметка на дарозе наносілася 25-га лістапада а 23-30.





