Як мы і меркавалі, рамонт маста праз Аршыцу пры пераездзе з цэнтра на Ўсходнюю выклікае праблемы ў транспартным руху нашага горада. На гэты раз коркі ўзніклі на вуліцы Замкавай. Звычайна даволі спакойная ў плане трафіку аўтамабіляў вуліца запруджана машынамі, якія стаяць у лёгкім заторы ад самага млына і да скрыжавання з вуліцай Савецкай. Затор зусім не крытычны, аднак нязвыкла бачыць у старой частцы Оршы так шмат аўтамабіляў.

