У крамах Беларусі ўсё радзей сталі з’яўляцца тавары з колерамі суседняй Расеі, людзі сталі больш свядомымі і пачалі больш цаніць родную Беларусь. І тым не менш, прыкрыя выпадкі яшчэ здараюцца. Напрыклад, у самым цэнтры Оршы крама “Цветы” ўжо некалькі месяцаў прадае вясельную стужку ў колерах расейскага сцяга. Тавар ляжыць на вітрыне, яго, верагодна, ніхто не набывае нават за кошт у 1 рубель 25 капеек. Стужак на вяселле з колерамі іншых краін у продажы няма. Пытанне: дзеля чаго ў беларускай Оршы прадаецца такі тавар? Пара навучыцца шанаваць сваю краіну — Беларусь.


