У спорт-бары "Ліга" прайшла чарговая, 17-я "Мазгабойня". На ёй была дружная, хоць і маленькая кампанія каманд, усяго 4. Пасля 6 тураў лідэрства ўтрымлівала каманда "Мы", аднак сваёй перавагі яна не захавала. Першае месца ўзяла каманда "Вормс", якая лепей за ўсіх правяла бліц, набраўшы 12 пунктаў і з 39 выніковымі баламі стала найлепшай у гэты вечар. "Кому не лень" і "Мы" набралі па 35 пунктаў і дапоўнілі п'едэстал. "С потолка" правяла добрую гульню, аднак да шампанскага, якое ўручаецца траім пераможцам, запалу не хапіла. 30 пунктаў і 4-е месца.

