Ліхтары для падсвятлення помніка Уладзіміру Леніну ў цэнтры Оршы звычайна існуюць толькі намінальна, яны не ўключаюцца, верагодна, з меркаванняў эканоміі электрычнасці. Лагічна, бо калі горад эканоміць на водаразборных калонках і запаяў амаль кожную з іх, дык чаму для Леніна-помніка рабіць выключэнне?! А вось напярэдадні 7-га лістапада, якое камуністы называюць Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, а праціўнікі камуністычнай ідэалогіі часта ўжываюць тэрмін "Дзень Кастрычніцкага перавароту", помнік Уладзіміру Леніну стаў падсвятляцца знізу. Цяпер ён лепш заўважны на Цэнтральнай плошчы Оршы. Акрамя таго, побач з манументам за некалькі дзён да 7-га лістапада былі пастаўленыя дзве канструкцыі для сцягоў, саміх сцягоў няма.


