У 9-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" адправіўся ў Гомель на сустрэчу з "Агракамбінатам Паўднёвы". "Чырвона-чорныя" саступалі ў ліку на 19-й хвіліне. Праз дзесяць хвілін Падалінскі зраўняў прамежкавы вынік на табло. Затым лічбы ўжо не былі адмоўнымі для аршанскага калектыву. Яшчэ адзін гол Падалінскага і мячы Гусакова, Чарніенкі і Дзядзічкіна. Брамнік "Вітэна" Мароз прапусціў яшчэ толькі аднойчы, ад таго ж Горбача, які правёў і першы мяч. У выніку "Вітэн" перамог каманду з Гомельскага раёна 5:2.
