Здарэнне адбылося яшчэ 22 кастрычніка па абедзе. Адразу за мастом цераз Дняпро на баку Задняпроўя сутыкнуліся “Фіят” і “Шкода”. Кіроўца чорнай “Шкоды” збіраўся завярнуць на Р22 (паварот на Дуброўну), але нецвярозы, паводле нашай інфармацыі, кіроўца “Фіяту” не спыніўся і стаў прычынай аварыі. Яго давялося затрымліваць сіламі правапарадку. Пасля аварыі на асфальце яшчэ доўгі час ляжалі аскепкі машынаў.


