У Дуброўна ў невялікім адгалінаванні вуліцы Вакзальнай для аўтааматараў быў падрыхтаваны вельмі не прыемны сюрпрыз. Каналізацыйны люк, які ўсталявалі тут мясцовыя камунальнікі не толькі быў няўстойлівым, але - па словах першай ахвяры - яшчэ і прысыпаны пяском, каб быў не бачны. Учора сюрпрыз прыняў першы аўтамабіль. Знешне легкавушка, патрапіўшая ў люк, пацярпела не моцна, але гэта толькі на першы позірк. Акрамя таго, даставаць з люка аўтамабіль, так каб не пашкодзіць яго яшчэ больш, давялося аж дзве гадзіны. Гаспадар аўто плануе падаваць на камунальнікаў у суд.




