Наш сайт паведамляў пра аварыю двух легкавікоў на скрыжаванні вуліц Міру і Молакава. Яна адбылася 6-га кастрычніка каля 14:00. Два легкавікі сутыкнуліся на светлафоры. У выніку абодва аўтамабілі атрымалі значныя пашкоджані і ў лепшым выпадку падлягаюць грунтоўнаму рамонту. Кіроўца шэрага "Мэрсэдэса" падчас аварыі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.



