У вёсцы Соманава Аршанскага раёна 29-гадовы мужчына пратапіў печку на сваім лецішчы. Зрабіў ён гэта ўпершыню. Каля 22-й пакінуў тапіць і пайшоў да суседзяў на ноч, бо ў ягоным доме пакуль няма магчымасці спаць, ён неабсталяваны. А раніцай каля 6 гадзін раніцы мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. Адкрытае полымя з'ядала дачны дом, агонь прынёс велізарную шкоду дому, цяпер у ім немагчыма жыць. Прычынай пажару, згодна з версіяй МНС, стала пакінутая без дагляду печ.

