Аршанцы сустракаліся ў гасцях з адным з лідэраў - ГЧТ. У апошніх гульнях "сіня-белыя" дзейнічалі даволі ўпэўнена, што дазваляла заўзятарам разлічваць на поспех каманды нават у гасцях. На 45-й хвіліне Уладзіслаў Знак адкрыў лік у сустрэчы. Гомельскі калектыў не збіраўся саступаць у хатнім матчы і на 66-й хвіліне зраўняў лік намаганнямі Дзяніса Казлоўскага. Той жа футбаліст на 87-й забіў і другі мяч - перамога ГЧТ з лікам 2:1. Гомельская каманда атрымлівае цяжкую перамогу, аршанцы вяртаюцца ў свой горад пасля пройгрышу, наша каманда застаецца на 7-м месцы.
